Top.Mail.Ru

Рытмы і фарбы Мексікі ў старых кварталах Мінска

107
06.09.2026 | 09:53

Новыя стракатыя фарбы і надзвычайна дынамічную музыку прынёс у цэнтр Мінска Фестываль мексіканскай культуры. Фестываль здзіўляў не толькі мелодыямі і багатымі на ўсе колеры вясёлкі касцюмамі удзельнікаў канцэртнай праграмы. Натхнённыя мексіканскімі вобразамі майстры вучылі ствараць традыцыйныя маскі, знаўцы гастранаміі на фуд-корце знаёмілі з рэдкімі стравамі, выканаўцы народных мексіканскіх танцаў запрашалі на майстар-клас.

Такое незвычайнае падарожжа ў Мексіку і знаёмства з яе культурай арганізаваў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры садзейнічанні Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Пасольства Мексікі. Мерапрыемства праходзіла пры падтрымцы кампаніі А1.

Фестываль запрашаў таксама наведаць тэматычную фотавыстаўку «Мексіка, народ, душа і традыцыі» размешчаную ў музейнай зале Дома Ваньковічаў. Здымкі жанчын-фатографаў з Мексікі расказвалі пра народныя святы і традыцыі са старажытнай культурнай спадчыны.

Яўген Пясецкі
фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю