Top.Mail.Ru

Сабраць «другі хлеб» збіраюцца ўсёй сям’ёй

680
03.09.2025 | 12:43

Як толькі ў паўднёвых вёсках і аграгарадках Беларусі скончылася бітва за асноўны ўраджай збожжавых, сельскія жыхары разам з прыехаўшымі ім на дапамогу сваякамі, сябрамі-суседзямі прыступілі да ўборкі бульбы на сваіх палях. 

Пасля Яблычнага Спаса на Палессі толькі і размоў пра тое, калі ж варта брацца за вілы і кашы. Прыбраць «другі хлеб» многія імкнуцца да пачатку верасня, пакуль не скончыліся адпачынкі, а дзеці не пайшлі ў школу. Восеньскія выхадныя ніхто не адмяняў — ударная праца наперадзе. Пасля ўборкі бацвіння і пустазелля праз тыдзень паўтары на абавязкова высахлай пасля частых дажджоў зямлі і пачынаецца збор галоўнай ежы вясковых жыхароў. З участка плошчай 10-12 сотак у вёсках Перароў і Хлупін Жыткавіцкага раёна, дзе зробленыя гэтыя фатаграфіі, людзі збіраюць па 3-4 тоны сваёй бульбы. Цяпер засталося толькі правільна захаваць сабраны ўраджай, які Палескія жыхары будуць есці цэлы год. А яшчэ неабходна частку бульбы абкласці ў капцы працяглага захоўвання для пасяўной будучай вясны.

Віктар Драчоў
Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю