Top.Mail.Ru

Сапраўдны глядацкі «бум» назіраўся ў мінулыя выхадныя на міжнароднай кацінай выставе «Залаты Гран-пры Беларусі — 2025»

699
17.11.2025 | 10:51

Гэта адбылося ў адным з мінскіх гандлёвых цэнтраў.

Удзельнікамі выставы сталі каля двухсот катоў у тым ліку і рэдкіх парод з нашай краіны і Расіі, Латвіі і Турцыі, Германіі і Літвы.

Але, вядома, галоўнымі персанажамі шоу, якое паспяхова прайшло, сталі акрамя гаспадароў прывезенага кацінага царства, якія прыйшлі з бабулямі і дзядулямі, татамі і мамамі галоўныя знаўцы кошак — дзеці. Бо навукоўцамі даўно даказана, што кошкі станоўча ўплываюць на псіхаэмацыянальны стан дзяцей, зніжаючы стрэс, развіваючы эмпатыю і адказнасць, тым самым спрыяючы фізічнай актыўнасці. Спакойнае варкатанне і тактыльны кантакт змяншаюць узровень трывожнасці і паляпшаюць настрой. Акрамя таго, догляд гадаванца вучыць дзіця разумець асабістыя межы і кіраваць сваімі эмоцыямі.

На Залатым Гран-пры былі шырока прадстаўлены такія папулярныя пароды кошак, як мэйн-куны, брытанскія кароткашэрсныя, шатландскія аблавухія, сіямскія і рэгдолы. Як заўсёды дзіцячую аўдыторыю больш за ўсё прыцягвалі персы, рускія блакітныя і бенгальскія пароды. А для вялікіх знаўцаў, спецыялістаў і суддзяў асаблівую цікавасць выклікалі кошкі рэдкай пароды, якія прыехалі на выставу пад назвай чаузі, паўночнага адказу заводчыкаў нашых шырот афрыканскай саване. Кампетэнтнае журы ацэньвала катоў па катэгорыях, якія прапісаны ў стандарце для кожнай пароды: ад формы галавы да даўжыні цела і хваста, ад тэкстуры шэрсці да пастаноўкі вушэй. Важным суддзі таксама лічылі і ўменне кошак спакойна рэагаваць на шумную з вялікай колькасцю людзей атмасферу кэт-шоу.

Імгненні гэтай выставы ў нашых фатаграфіях.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю