Трэці турнір па настольным тэнісе «Кубак Хуацяо» сабраў у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе прафесіяналаў і аматараў з Кітая і Беларусі ў гонар кітайскага Свята сярэдзіны восені і Дня заснавання КНР.
На ўрачыстым адкрыцці спаборніцтва спартсменаў і гледачоў віталі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэнчуань, намеснік міністра спорту Рэспублікі Беларусь Аляксандр Баравуля, намеснік старшыні Асацыяцыі арганізацый кітайскіх суайчыннікаў «Хуацяо» Фан Хунчжао.
На тэнісным турніры сышліся групы аматараў і прафесіяналаў, многія з якіх маюць вышэйшыя спартыўныя разрады. Аматарская група аб’яднала прадстаўнікоў мінскіх устаноў і прадпрыемстваў, студэнтаў, супрацоўнікаў кітайскіх арганізацый.
У гэтым фотарэпартажы сабраныя здымкі самых знакавых момантаў турніру. Вы бачыце па-святочнаму ўбранае памяшканне Цэнтра, выступаючых перад спартсменамі з пажаданнямі перамогі, сімвалічны «першы ўдар ракеткай» у выкананні пасла Чжан Вэнчуаня, выступленне ў час адкрыцця харэаграфічнага калектыву мінскіх школьнікаў і панараму вялікай тэніснай залы, дзе строгія суддзі добразычліва фіксіравалі ўсе вынікі турніру.
Галоўны ж вынік спаборніцтва — яшчэ больш умацаванае сяброўства.
Яўген ПЯСЕЦКІ
Фота аўтара