На базе РЦАП коннага спорту і конегадоўлі ў Ратамцы на працягу чатырох дзён праходзіў Кубак СНД па трохбор'і з удзелам наймацнейшых коннікаў Беларусі і Расіі.
Удзел у спаборніцтвах прынялі 83 спартыўныя пары з нашай краіны, а таксама больш за 20 расійскіх коннікаў. У ліку пераможцаў мінулага турніру чэмпіёнамі і прызёрамі СНД па трохбор'і сталі беларусы Аляксандр Фамінаў і Раман Варанько, тытулаваныя вершніцы Анастасія Шклянкова, Валерыя Сушынская і Марына Іванова.
У мінулым месяцы Беларускія коннікі выступалі на міжнародных спаборніцтвах у Маскве: чэмпіянаце СНД і еўразійскіх гульнях па трохбор'і. Абодва турніры нашы спартсмены выйгралі. Тым не менш цяперашні хатні Турнір стаў адным з галоўных і адказных стартаў сезона ў календары.
Трохбор'і гэта самы адказны від коннага спорту для коннікаў і іх коней. У гэтыя дні яны правялі адразу тры экзамены — у манежнай яздзе, палявых выпрабаваннях і пераадоленні перашкод. Моманты апошняга віду трохбор'я і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў у нашым фотарэпартажы.
Віктар ДРАЧОЎ
Фота аўтара