3 кастрычніка ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі дадзены старт этапу міжнародных маладзёжных спаборніцтваў па экстрэмальнай робататэхніцы «Кубак РТК».
У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел: кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Юрый Макушын, кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра НДІ робататэхнікі Наталля Князева, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі Саіда Вафіна.
На працягу двух дзён школьнікі і студэнты прадэманструюць свае навыкі на спецыяльным палігоне, распрацаваным і сабраным спецыялістамі Цэнтральнага навуковага-даследчага і доследна-канструктарскага інстытута робататэхнікі і тэхнічнай кібернетыкі ў Санкт-Пецярбургу. Кожнае з выпрабаванняў і заданняў палігона мадэлюе ўмовы перасечанай і гарадской мясцовасці, наступствы катастроф і ўмоў, дзе чалавек працаваць не можа. Сабраныя ўдзельнікамі спаборніцтваў робаты-ўсюдыходы будуць тэставацца на праходнасць і манеўранасць, маладыя робататэхнікі прадэманструюць уменне працаваць маніпулятарам і навыкі работы з тэхнічным зрокам.
У турніры бяруць удзел больш за 30 каманд з Беларусі і Расіі, узрост удзельнікаў спаборніцтваў — ад 7 гадоў.
Віктар Іванчыкаў
Фота: Віктар Іванчыкаў