У спаборніцтвах па пошуку выбуховых рэчываў, зброі і боепрыпасаў, якія праводзіліся на мясцовасці, у легкавым і грузавым аўтатранспарце, пераможцамі сталі каманды спецыяльнага падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» МУС РБ (1-е месца), службы бяспекі Прэзідэнта (2-месца) і паліцыі Расійскай Федэрацыі (3-е месца). Таксама вопытныя суддзі-кінолагі з нашай краіны і Расіі правяралі службовых сабак у практыкаванні паслухмянасць.
У спаборніцтвах па пошуку і выяўленні наркатычных рэчываў найлепшымі сталі каманды Федэральнай мытнай службы Расіі (1), Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі (2) і ГУУС Мінгарвыканкама (3).
Гэтыя фатаграфіі зроблены на тэрыторыі прадпрыемства «Гаррамаўтадар» у Мінску і на стадыёне прафілакторыя «Палітэхнік» БНТУ каля вадасховішча Мінскае мора.
Разыначкай апошняга спаборніцкага дня, вядома ж, стаў пошук службовымі сабакамі выбуховых рэчываў, якія былі схаваны ў велізарных плюшавых мішках.
Віктар Драчоў
Фота аўтара