9 сакавіка стартавала Усебеларуская акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі!», прысвечаная Дню Канстытуцыі. Сімвалічна тое, што першая цырымонія ў рамках акцыі прайшла ў Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь.
25 юнакоў і дзяўчат з усёй рэспублікі атрымалі свой галоўны дакумент: пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь з рук Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Сяргея Сіўца і першага сакратара ЦК БРСМ Уладзіміра Паўлоўскага.
Традыцыйна ў рамках цырымоніі юнакі і дзяўчаты таксама атрымалі і сімвалічныя падарункі: брэндаваны бокс з Канстытуцыяй і Дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь, а таксама настольную драўляную карту з элементаў, выкананых у форме тэрытарыяльных адзінак нашай краіны. Як гэта было — глядзіце ў нашым фотарэпартажы.
Лізавета ГОЛАД
Фота аўтара