Галоўным элементам знакавага цырыманіялу з’яўляюцца абракальныя тканіны. Такія матэрыялы вырабляліся ў крызісных сітуацыях і служылі ахвярнымі дарамі, якім прыпісвалася здольнасць адводзіць бяду і абараняць ад няшчасцяў. Падчас абраду людзі абыходзілі вёску з малітвамі. Ручнікі з такой тканіны маглі быць выкарыстаны для ўпрыгожвання святога абраза, іх таксама прымацоўвалі да прыдарожных крыжоў.
Лічылася: калі з крыжам нешта адбудзецца, у вёсцы пачнуцца розныя непрыемнасці. Таксама на такія крыжы былі ўскладзены і практычныя функцыі: яны лічыліся дарожнымі знакамі, якія абазначаюць скрыжаванне. Гэта было вельмі актуальна ў начны час.
Асобай папулярнасцю крыжы сталі карыстацца ў гады Вялікай Айчыннай вайны, калі людзі з іх дапамогай прасілі ў Бога абароны. Іх устаноўку давяралі толькі прафесіяналам, якіх выбірала вясковая абшчына. Некаторыя з такіх крыжоў з’яўляюцца паклоннымі: і зараз людзі прыходзяць да іх памаліцца і папрасіць аб вылячэнні.
Таленавітыя і крэатыўныя супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту: Сяргей Ермаловіч, Паўліна Чэпа, Марыя Савіцкая, Арцём Ермаловіч, Данііл Літвіненка — расказалі і наглядна прадэманстравалі асноўныя элементы абраду «Абраканне». Напрыканцы яны далі майстар-класы па вырабе «паяскаў» і лялек «матанак», парадавалі гасцей: дадому тыя вярталіся радаснымі з падарункамі-сувенірамі, зробленымі сваімі рукамі.
Аляксандр ГРЫГОР’ЕЎ
Фота аўтара