501
25.01.2025 | 11:49
Сёння пасля паўночы ў Мінску завяршыўся фінал музычнага праекта «Фактар.by».
Удзельнікі шоу: Самір Елчыеў і Віталь Багданаў з каманды Вольгі Бузавай, Дзіяна Лугіна з каманды Стаса Ярушына выканалі па дзве песні, адна з якіх ужо гучала ў іх выкананні ў пачатку конкурсу, другая песня прадэманстравала далейшы напрамак творчага шляху выканаўцаў.
Пераможца — Віталь Багданаў, быў абраны галасаваннем гледачоў. Ключы ад машыны і памятны кубак Віталю ўручыў кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант.
Другое месца заняў Самір Елчыеў, Дзіяна Лугіна стала трэцяй.
Таксама ў мерапрыемстве, у якасці запрошанай «зоркі», прыняла ўдзел спявачка Таісія Павалій.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара