Top.Mail.Ru

Сёння ў Ленінскім раёне г. Мінска ўшаноўвалі ветэранаў

650
05.05.2025 | 19:02

На ўрачыстым святкаванні прысутнічала 30 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Са словамі падзякі выступіў кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска Мельнік Раман Іванавіч і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Шпакоўскі Аляксандр Паўлавіч. 

Установамі адукацыі раёна была падрыхтавана канцэртная праграма «Ваш подзвіг у нашых сэрцах!». Гучалі вядомыя мелодыі: «Майскі вальс», «Песенька франтавога шафёра», «Кацюша», «Цёмная ноч» і іншыя. 

Мерапрыемства прайшло ў цёплай атмасферы. У канцы ветэранам былі ўручаны букеты кветак і памятныя падарункі.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота Віктара ДРАЧОВА



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю