Top.Mail.Ru

В Минске стартовал ежегодный фестиваль фантастики, фэнтези, комиксов и компьютерных игр Unicon & Game Expo Minsk

857
12.09.2025 | 18:55

Яркае, крэатыўнае мерапрыемства, увасобленае ў жыццё праўдзівымі аматарамі фантастычных фільмаў, коміксаў, анімэ і настольных гульняў, апускае удзельнікаў падзеі ў вір Сусветаў. Ва ўсе тры дні выставы будзе праходзіць конкурс косплея з рознымі вобразамі. Тут можна ўбачыць Людзей Ікс, Джокера, дыснэеўскіх прынцэс, Гары Потэра, Дарта Вейдера і многіх іншых персанажаў.

Праграма будзе насычанай: турніры па любімых настольных і камп’ютарных гульнях, займальныя лекцыі і майстар-класы, найцікавыя стэнды ад лепшых кампаній і студый, конкурсы з прызамі.

Віктар Драчоў

Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю