Top.Mail.Ru

Таямніцы «Двух акіянаў» сталі даступныя дзецям і моладзі сталіцы

311
12.10.2025 | 09:14

11 кастрычніка ў сталічным гандлёва-забаўляльным цэнтры «Чэрвеньскі» адбылося адкрыццё інтэрактыўнага музея «Два акіяны», на пляцоўках якога прадстаўлены каля трохсот экспанатаў дзвюх унікальных экспазіцый «Субмарына» і «Космас і сусвет».

Арганізатар праекта — заснавальнік і дырэктар Цэнтра акіянаграфі і «Адкрыты акіян» Аляксей Азараў, партнёрамі выступілі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк, Беларускі саюз ваенных маракоў, беларускія палярнікі і даследчыкі.

— Колькасць экспанатаў нашага праекта будзе пастаянна павялічвацца. Многія экспанаты можна будзе не толькі разгледзець, але і пакратаць рукамі, што будзе цікава ў першую чаргу нашым маленькім наведвальнікам. Таксама шырока прадстаўлены прадстаўнікі марской і прэснаводнай экасістэм: блакітны каралеўскі хірург, крылатка, рыба-леў, рыба фугу і інш. У бліжэйшых планах значнае пашырэнне раздзелаў экспазіцый, звязаных з палётам беларускіх касманаўтаў і ваеннымі маракамі-беларусамі. Запрашаем дзяцей і дарослых у музей. Абяцаю-будзе цікава, — расказаў чытачам анлайн-выдання газеты «Звязда» Аляксей Азараў. 

Віктар Іванчыкаў 

Фота: Віктар Іванчыкаў


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю