Антонаўскі парк у Мінску. Зялёнае ўзбярэжжа сталічнай воднай сістэмы. На падыходзе маляўнічая карта зоны адпачынку, якая завецца Алея маладых.
Зразумела, што самае распаўсюджанае пажаданне маладым у сумесным жыцці — гэта пажаданне шчасця. Таму першая лаўка на алеі ўпрыгожаная выявай казачнай Жар-птушкай. Крочым далей і спыняемся каля наступных арт-аб’ектаў. Ёсць сярод іх лавачкі для закаханых, лаўкі-качалкі для людзей сталага ўзросту, месцы, аздобленыя кветкамі, металічнымі карункамі, драўлянымі фігуркамі лясных жывёл і вырабленай майстрам-кавалём ружай. Дызайнеры, схільныя да стылю тэхна, прапанавалі трывалую лавачку на сталёвых запчастках, якія ўжо адслужылі сваё і, падупрыгожаныя, выдатна глядзяцца ў новай ролі.
Такі незвычайны вернісаж падрыхтавалі для мінчан майстры 17 арганізацый і прадпрыемстваў Пртызанскага раёна. Зроблена ўсё было не толькі дзеля спаборніцтва, але і каб папоўніць садовую мэблю Антонаўскага парка. Пра тое, дзе працавалі над арыгінальнымі вырабамі, аўтары з гонарам паведамілі ў надпісах на прымацаваных шыльдачках.
Можна бясконца пералічваць кампліменты ад наведвальнікаў парка ў адрас майстроў. Але трэба сказаць і пра канцэпцыю, якая аб’яднала ўсіх. Традыцыя і крэатыў — вось іх шырокі творчы дыяпазон. І калі кідкі сучасны стыль тэхна мы заўважаем адразу, то напоўненасць традыцыйнымі матывамі застаецца на першы погляд малапрыкметнай. Але менавіта гэта традыцыйнасць вельмі ўдала вызначае форму некаторых арт-аб’ектаў. Напрыклад — лаўка на якой з жыкна размесцяцца двадцаць чалавек.
Прыгадайце, хіба не тыя ж самыя вялікаразмерныя лаўкі яшчэ можна ўбачыць перад вясковымі хатамі, дзе заўжды было шмат дзятвы, заўжды з гасціннасцю чакалі сяброў ды гасцей. Відаць, таму гэты адвечны складальнік нашага сямейнага шчасця падсвядома натхніў сёняшніх дызайнераў.
Яўген ПЯСЕЦКІ
Фота аўтара