79
02.07.2026 | 12:23
Урачысты мітынг, прысвечаны экспазіцыі «Цягнік Перамогі», прайшоў у сталіцы 2 ліпеня. Да гэтага ўнікальны састаў ужо ўбачылі ў Брэсце, Баранавічах, Гродне, Гомелі, Магілёве і Віцебску. Мінск стаў сёмым пунктам на маршруце.
Усяго ў экспазіцыі 10 тэматычных вагонаў, кожны з якіх — гэта асобны раздзел летапісу аб падзеях вайны: ад яе пачатку і да Вялікай Перамогі. Гістарычная рэальнасць узноўлена з дапамогай сучасных тэхналогій: мультымедыйнага суправаджэння, светлавых і гукавых эфектаў.
Лізавета ГОЛАД, фота аўтара