Top.Mail.Ru

«Цяжка ў вучэнні — лёгка ў баі!»

1180
10.06.2025 | 17:36

10 чэрвеня на базе Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь адбылася ваенна-патрыятычная эстафета «Зарніца» з навучэнцамі класаў кадэцкіх вучылішчаў і Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча.

Удзельнікі спаборнічалі ў разборцы-зборцы аўтамата АК-74 і зборцы-разраджанні магазіна да АК-74, пераноскі скрынь с боепрыпасамі, пераадоленні ўмоўнага заражанага ўчастка мясцовасці паскораным тэмпам у АЗК і процівагазе, аказанні першаснай медыцынскай дапамогі і транспарціроўцы параненага, пераадоленні міннага поля, кіданні гранаты, расшыфроўцы паслання з выкарыстаннем азбукі Морзэ, падцягванні на перакладзіне і перацягванні каната.

Сувораўцы і кадэты паказалі свае лепшыя навыкі пры актыўнай падтрымцы балельшчыкаў.

Віктар Іванчыкаў

Фота: Віктар Іванчыкаў
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю