Top.Mail.Ru

Тыдзень рэптылій упершыню праходзіць у Мінскім заапарку

500
04.02.2025 | 19:33

Такое новаўвядзенне для наведвальнікаў работнікі заапарка зрабілі ў першы раз. На працягу цэлага тыдня мінчане і госці сталіцы змогуць бліжэй азнаёміцца з рознымі рэптыліямі: даведацца аб іх характары і ладзе жыцця і наведаць паказальныя кармленні.

Тут кожны дзень тыдня прысвечаны пэўнай жывёле. Учора галоўнымі героямі сталі кракадзілы, сёння — чарапахі, заўтра можна будзе даведацца больш пра яшчарак, а чацвер і пятніца будуць цалкам прысвечаны ядавітым і неядавітым змеям.

У нашым фотарэпартажы вы можаце паглядзець кармленне водных і сухапутных чарапах і жыццё іншых насельнікаў экзатарыўма заапарка.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю