Top.Mail.Ru

У адукацыйным працэсе падрастаючага пакалення ўсё большая ўвага надаецца навучанню пілатавання дронамі

604
15.11.2025 | 17:41

Так у 25-й сярэдняй школе Мінска адкрылі ваенна-патрыятычны клуб «Сапсан», дзе школьнікаў і будуць навучаць уменню кіраваць БПЛА.

У дапамогу старшакласнікам Беларускае фізкультурна-спартыўнае таварыства «Дынама», якія ўступілі ў гэта, накіравала свайго галоўнага спецыяліста па беспілотніках, у мінулым супрацоўніка МУС, Кірыла Казадоя.

«Адкрыццё клуба „Сапсан“ на базе 25-й гімназіі — не выпадковасць. Тут створана сур’ёзная матэрыяльна-тэхнічная база для навучання дзяцей асновам палётаў беспілотных лятальных апаратаў. Сёння гэта вельмі важна для маладога пакалення. У прыватнасці клуб „Сапсан“ дапаможа школьнікам вызначыцца з будучай прафесіяй. Бо спектр ужывання БПЛА неверагодна шырокі: ад аховы правапарадку да сельскай гаспадаркі і рэгуляванні дарожнага руху.Спадзяюся клуб дасць рабятам той падмурак ведаў і ўменняў, які будзе запатрабаваны ў іх жыцці» — расказвае Кірыл(ён на адным з фота нашага рэпартажу 3468)

У спецыяльна абсталяваным класе членаў клуба,абсталяваным самымі сучаснымі сімулятарамі БПЛА,будуць навучаць практычнаму кіраванню дронамі, а таксама атрымаць актуальныя навыкі ў галіне пілатавання, праграмавання і праектавання беспілотных лятальных апаратаў. Матэрыяльную базу, створаную тут пры падтрымцы кампаніі «Экалогія горада» складаюць навучальныя дроны серый «Лайт» і «Х», радыёмайстар-пульты для ўдзелу ў спаборніцтвах і нават спецыяльная пілотная зона з перашкодамі.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю