Калекцыя гэтага дзіўнага па прыгажосці дрэва была заснавана яшчэ ў 1933 годзе, а ў 1960-х тут пачалі ствараць сапраўдны сірынгарый.
Сёння ён налічвае больш за 200 сартоў — ад класічных французскіх, нямецкіх і галандскіх бэзаў да рэдкіх сартоў краін СНД.
Адмысловую каштоўнасць уяўляюць сарты ўласнай селекцыі і працы знакамітага селекцыянера Леаніда Калеснікава.
Сярод самых вядомых сартоў: «Лебядушка», «Месячнае святло», «Паўлінка», «Мінчанка», «Жамчужына», «Вера Харужая», «Партызанка» і многія іншыя.
А некаторыя рэдкія сарты амаль не сустракаюцца ў іншых батанічных садах: «Беларускія зоры», «Палеская легенда», «Світызянка», «Добры настрой», «Несцерка».
Цяпер у батанічным садзе таксама пышна квітнеюць рададэндраны, дэкаратыўныя кусты, прыгожаквітнеючыя травяністыя расліны. Пачынаюць радаваць наведвальнікаў таксама касачы і півоні.
Віктар ДРАЧОЎ
Фота аўтара