Top.Mail.Ru

У БДАА здаюць экзамен будучыя пілоты

1195
22.11.2025 | 15:53

Тры гады таму ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі адбылася падзея, якая ўпісана ў гісторыю грамадзянскай авіяцыі Беларусі — у ВНУ была адкрыта спецыяльнасць «Лётная эксплуатацыя паветраных суднаў грамадзянскай авіяцыі». Такім чынам, інжынераў-пілотаў, якіх раней рыхтавалі ў Расійскай Федэрацыі, пачалі рыхтаваць у Беларусі.

І вось сёння, 21 лістапада 2025 года, у БДАА адбыўся дзяржаўны экзамен для першых курсантаў-выпускнікоў, якія навучаюцца па названай вышэй спецыяльнасці з кваліфікацыяй «Інжынер. Пілот». У складзе экзаменацыйнай камісіі — прадстаўнікі ААТ «Авіякампанія «Белавія». Здаюць будучыя пілоты дысцыпліны, прадугледжаныя праграмай дзяржаўнага экзамену. Гэта — «Канструкцыя і лётная эксплуатацыя паветраных суднаў», «Правілы палётаў», «Паветраная навігацыя».

Алена ВІНАГРАДАВА

Фота Лізаветы ГОЛАД

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю