У адзін дзень — 20 снежня Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт на сваёй пляцоўцы сабраў маладых людзей, якімі мы ганарымся ўжо сёння і школьнікаў — вучняў інжынерных класаў, шлях якіх у навуку толькі пачынаецца.
Першыя прывезлі і прадставілі свае распрацоўкі, інавацыйныя праекты ў сферах навукі, тэхналогій, экалогіі на ключавы этап конкурсу «100 ідэй для Беларусі», другія пакуль яшчэ спазнаюць гэтыя напрамкі, выбіраюць, знаёмяцца з універсітэтам. Вітаючы юныя таленты, рэктар тэхналагічнага ўніверсітэта Сяргей Каспяровіч адзначыў, што рухавіком усяго прагрэсіўнага з’яўляецца ідэя.
— Добрая ідэя, яна бясцэнная, — сказаў ён. — Але яна павінна працаваць, павінна рухаць нашу краіну наперад.
Правядзенне Дня адкрытых дзвярэй, на думку прафесарска-выкладчыцкага складу БДТУ, адыгрывае важную ролю ў рамках стратэгіі прыцягнення маладых талентаў і папулярызацыі інжынерных прафесій. Такія мерапрыемствы з’яўляюцца адпраўнай кропкай падрыхтоўкі да прыёмнай кампаніі — 2026 года і ўніверсітэт праводзіць такія сустрэчы маштабна і цікава — бо такім чынам можна не толькі прыцягнуць абітурыентаў да навучання ў ВНУ , але і выклікаць у іх цікавасць да развіцця ў сферы навукі і тэхнікі.
Уладзіслаў Кавалёў прыехаў у Мінск з далёкага Рагачова. Прыехаў з аднакласнікамі — навучэнцамі інжынернага класа сярэдняй школы № 5. Вучыцца хлопец яшчэ ў 10 класе, але ўжо сёння думае, якую спецыяльнасць сярод усёй шматстатнасці выбраць. — Беспілотнікі-гэта вельмі цікавая тэма, — разважае Уладзіслаў. — Я лічу, што ў будучыні яны змогуць вельмі моцна прасунуцца. Гэта дастаўка грузаў, гэта ўзбраенне дзяржавы, гэта мабільнасць. І яму, і яго аднакласнікам таксама цікава сустрэцца з кіраўнікамі і спецыялістамі прадпрыемстваў. — Гэтая тэма мяне таксама вельмі цікавіць, — працягнуў юнак. — Можа ў далейшым я выберу мэтавае навучанне. Ды і ў цэлым цікава пагаварыць са спецыялістам прадпрыемства, які ведае сваю справу да драбнюткіх дэталяў, і я гэтым зацікаўлюся, разгледжу варыянты, і быць можа, выберу гэтае прадпрыемства сваім месцам працы. Дзень адчыненых дзвярэй атрымаўся насычаным і вельмі інфармацыйным — школьнікі наведалі выставу дасягненняў універсітэта, на якой былі прадстаўлены сучасныя інжынерныя праекты і перадавыя навукова-тэхнічныя распрацоўкі, створаныя студэнтаў і супрацоўнікамі тэхналагічнага ўніверсітэта. Для іх зладзілі экскурсіі па лабараторыях і аўдыторыях, а таксама правялі сходы па факультэтах.
Алена Вінаградава
Фота Віктара Іванчыкава