Top.Mail.Ru

У Дзень горада Мінска з’явілася на свет больш за дваццаць маленькіх мінчан

100
14.09.2026 | 15:57

У радзільным доме 5-й гарадской клінічнай бальніцы адбылося віншаванне маці, якія нарадзілі дзяцей у Дзень горада Мінска.

У віншаванні прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта — інспектар па горадзе Мінску Дзмітрый Равуцкі, намеснік старшыні камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітрый Ціханаў, намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Наталля Каравая, старшыня Мінскага гарадскога аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Сяргей Шкруднеў, кіраўнік адміністрацыі Заводскага раёна Уладзімір Шыбека, намеснік кіраўніка адміністрацыі Сяргей Артамонаў, старшыня Завадской раённай арганізацыі «Белая Русь» Святлана Леаненка.

Для мам, якія нарадзілі сваіх дзетак 12 верасня, былі падрыхтаваны віншаванні, падарункі і музычны нумар.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю