Які шлях праходзяць тавары перад тым, як трапіць на спажывецкі рынак, журналістам паказалі на прыкладзе работы двух вядучых інстытутаў Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі: Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі і Беларускага дзяржаўнага інстытута метралогіі.
Спецыялісты прадставілі шэраг выпрабавальных лабараторый: па энергаэфектыўнасці бытавой тэхнікі, вызначэнні колькасці небяспечных рэчываў у электратэхніцы, прадукцыі лёгкай прамысловасці і сродках індывідуальнай абароны. На аб’ектах БелДІМ, у сваю чаргу, прадэманстравалі нацыянальныя эталоны адзінак сілы святла і асветленасці, часу і іншыя, выпрабавальныя магчымасці лабараторыі па харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі.
Аміна НАЗАРАВА
Фота Лізаветы ГОЛАД