474
19.01.2025 | 09:21
У гандлёвым цэнтры «Сталіца» адбыўся чацвёрты, заключны этап інфармацыйна-асветніцкай акцыі па тэме «Беларусь выбірае».
На працягу чатырох дзён на пляцоўцы выступалі вядомыя кіраўнікі, палітолагі, эканамісты, лідары грамадскай думкі, усе жадаючыя. Сваю творчасць прадстаўлялі калектывы мастацкай творчасці, салісты і прафесійныя артысты.
У апошні дзень акцыі сваё майстэрства паказалі гледачам самадзейныя артысты з Заводскага, Цэнтральнага, Маскоўскага раёнаў сталіцы.
Наперадзе нас чакае галоўная падзея — выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Выбар міру, дабра і працвітання нашай любімай Радзімы!
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара