456
07.02.2025 | 19:19
У мінскім Палацы спорту стартаваў вырашальны этап чэмпіянату Беларусі па хакеі на траве ў закрытых памяшканнях. У фінале сезона 2024-2025 удзельнічаюць па чатыры лепшыя каманды рэспублікі сярод мужчын і жанчын.
У канцы першага гульнявога дня сталі вядомыя каманды-прэтэндэнты на залатыя медалі чэмпіянату.
Сярод мужчын за золата паспрачаюцца хакеісты брэсцкага «Будаўніка» і каманды «Мінск 1».
У жаночым фінале сустрэнуцца дзяўчаты з Баранавіцкага "Тэкстыльшчык «з леташнімі чэмпіёнкамі краіны з каманды «Рытм» Гродна. Вырашальныя паядынкі сярод фіналістаў пройдуць у двух-трохматчавай серыі да дзвюх перамог адной каманды сёння вечарам і заўтра.
Віктар ДРАЧОЎ
Фота аўтара