Top.Mail.Ru

У мінскім парнікова-цяплічным камбінаце пачалася кветкава-уборачная пара

493
25.02.2025 | 07:20

УП «Мінскі парнікова-цяплічны камбінат» мае 30 гектраў тэрыторыі, на якой размешчана аранжарэя плошчай 6 га. Тэхнічная аснашчанасць прадпрыемства дае магчымасць вырабляць не менш як 30 000 цэнтнераў свежай гародніны, салатаў і зялёных культур у год.

Адным з асноўных відаў дзейнасці УП «Мінскі парнікова-цяплічны камбінат» з’яўляецца вырошчванне кветкавай прадукцыі.

Гэтымі днямі напярэдадні Міжнароднага жаночага дня 8 сакавіка супрацоўнікі прадпрыемства пачалі ўбіраць і змяшчаць у халадзільныя камеры ўраджай цюльпанаў і руж.

Пасаджаныя тут у сярэдзіне снежня 220 тысяч цюльпанаў ужо хутка трапяць на прылаўкі кветкавых магазінаў і для віншаванняў жанчынам на прадпрыемствах і арганізацыях Мінска і вобласці.

Віктар Драчоў


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю