Top.Mail.Ru

У Мінскім заапарку прайшоў штогадовы дабрачынны інклюзіўны фестываль «Мы патрэбныя адзін аднаму»

1006
19.06.2025 | 17:08

Маштабнае свята ў юбілейны, 15-ы раз сабрала на адной пляцоўцы больш за 4,5 тысячы людзей з інваліднасцю, сацыяльных работнікаў і проста неабыякавых да чужой бяды гледачоў з усёй рэспублікі. На фестываль прыехалі рабяты з абмежаванымі магчымасцямі здароўя з усіх рэгіёнаў Беларусі, — падкрэсліла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Вольга Васілеўская. — Тут яны могуць пазнаёміцца, пагутарыць, паказаць свае таленты. Такія святы аб’ядноўваюць не толькі людзей з інваліднасцю — гуртуюць усіх нас.

Дырэктар Мінскага заапарка Аляксандр Сафронаў перад пачаткам канцэртнай праграмы інклюзіўных артыстаў падкрэсліў — да добрай справы далучыліся дзясяткі партнёраў. Прадпрыемствы як дзяржаўнай, так і прыватнай формаў уласнасці падрыхтавалі для дзяцей з асаблівымі патрэбамі інтэрактыўныя пляцоўкі, майстар-класы, дэгустацыі, забаўляльную праграму і падарункі ўдзельнікам.

Фота Віктара ДРАЧОВА


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю