22 чэрвеня ля манумента «Вароты памяці» на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Трасцянец» адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа «Малітва за Беларусь».
Мерапрыемства пачалося з Тэатральна-музычнай кампазіцыі «Яны не зніклі, яны проста сышлі» зводнага балета ўстановы адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў», удзельнікаў тэатральных калектываў устаноў адукацыі Заводскага раёна горада Мінска, заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь «Тэатр песні і танца «Сябрынка» і выпуску ў неба галубоў.
Вянковыя роты ганаровай варты вынеслі кошык з кветкамі і стужкай «Ахвярам генацыду ад жыхароў горада Мінска».
У памяць аб мёртвых і ў настаўленне жывым кветкі да падножжа мемарыяла ўсклалі: старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вадзім Іпатаў, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пярцоў, старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзімір Кухараў, старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь Іна Мядзведзева, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько, старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Арцём Цуран, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў Філіп Высоцкі, члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі і супрацоўнікі Мінскага гарадскога суда, пракуратуры г. Мінска, Упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па г. Мінску, упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па г. Мінску, упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці і г. Мінску, Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама, Мінскага гарадскога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Мінскай рэгіянальнай граніцы, ваеннага камісарыята горада Мінска...
Удзельнікі мітынгу ўшанавалі хвілінай маўчання загінулых нявінных людзей, якія сталі ахвярамі Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
Віктар Іванчыкаў
Фота аўтара