Top.Mail.Ru

У Мінску адбылося адкрыццё ўнікальнай выставы карцін

551
30.05.2025 | 17:01

Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей у Мінскім дзяржаўным каледжы лічбавых тэхналогій адбылося адкрыццё ўнікальнай выставы карцін, створаных у рамках рэалізацыі міжнароднага сацыяльна-дабрачыннага праекта «Моцныя духам». 

Гэты праект — не проста дэманстрацыя мастацкага таленту, але і глыбокае апусканне ў свет асаблівых людзей. І кожная карціна, прадстаўленая ў праекце -г эта не проста малюнак, а гісторыя, эмоцыя, погляд на свет, які можа быць зусім іншым. Першыя карціны ў праекце былі створаны двума касманаўтамі: Героем Расійскай Федэрацыі, інструктарам-касманаўтаў-выпрабавальнікам 1 класа Алегам Навіцкім, першым касманаўтам Рэспублікі Беларусь, Героем Беларусі Марынай Васілеўскай.

Да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся: дырэктар Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій Георгій Козел, старшыня праўлення Беларускага фонду міру Максім Місько, старшыня Мінскага гарадскога савета дэпутатаў Арцём Цуран, Герой Беларусі Марына Васілеўская, старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў» Глеб Отчык. Навучэнцы Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій Раман Дзешчэня, Міхаіл Хлебнікаў, спецыяліст каледжа Наталля Нелюбіна, навучэнка сярэдняй школы № 4 горада Баранавічы Паліна Тарасевіч былі ўзнагароджаны медалём «Юны Міратворац».

У цырымоніі адкрыцця выставы прынялі ўдзел кіраўнікі органаў дзяржаўнай улады, грамадскіх аб’яднанняў і камерцыйных арганізацый.

Віктар ІВАНЧЫКАВА 

Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю