23 красавіка ў Мінску адкрылася 32-я Міжнародная спецыялізаваная выстава «БУДПРАГРЭС-2025».
У цырымоніі адкрыцця выставы прынялі ўдзел старшыня Саюза будаўнікоў Беларусі Анатоль Нічкасаў, старшыня Вышэйшага каардынацыйнага савета Саюза юрыдычных асоб «Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва» Рэспублікі Беларусь Андрэй Капыток, старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамбудматэрыялаў Дзмітрый Прасвіракоў, начальнік упраўлення аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Іван Карчэўскі.
Экспаненты выставы прадстаўляюць Рэспубліку Беларусь, Кітай, Расію і Узбекістан. У рамках праграмы арганізаваны семінары, майстар-класы і кансультацыі
Выстава завершыць сваю працу 25 красавіка.
Віктар ІВАНЧЫКАЎФота аўтара