У драматычным тэатры Беларускай Арміі адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 30-годдзю Рэспубліканскай асацыяцыі членаў сем’яў ваеннаслужачых, якія загінулі ў Афганістане, «памяць і абавязак».
Павіншаваць членаў асацыяцыі прыйшлі кіраўнікі органаў дзяржаўнай улады, кіраўнікі і прадстаўнікі ветэранскіх грамадскіх аб’яднанняў і інш.
— Савет асацыяцыі прымае ўдзел у стварэнні музеяў і куткоў Памяці ў навучальных установах Рэспублікі Беларусь, арганізуе паездкі ў іншыя гарады Беларусі, у прыватнасці, на Радзіму Герояў Савецкага Саюза Мікалая Чэпіка і Андрэя Мельнікава; наведвае воінскія часці, размешчаныя на тэрыторыі Беларусі; актыўна супрацоўнічае з Беларускім Дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, — адзначыла старшыня асацыяцыі Тамара Доўнар. — Мерапрыемствы асацыяцыі праходзяць з удзелам студэнцкай і навучэнскай моладзі, курсантамі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, выхаванцамі Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча і пры падтрымцы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Мінгарвыканкама, Беларускага саюза жанчын, БРСМ, фонду «Памяць Афгана» і Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане.
Падчас мерапрыемства прагучалі музычныя нумары ў выкананні народнага артыста Беларусі Уладзіміра Правалінскага, Уладзіміра Аруцюнана, Кацярыны Лазука, ансамбля «Саланг», Антона Карчэўскага, заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», бардаўскага клуба палаца моладзі «Сокал»
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара