Top.Mail.Ru

У Мінску ў ГЦ «Акіян» з 26 снежня па 26 красавіка праходзіць фестываль японскай культуры

1181
21.04.2026 | 10:24

З 26 снежня па 26 красавіка ў Мінску ў ГЦ «Акіян» праходзіць фестываль, прысвечаны японскай культуры. 

Фестываль прапануе падарожжа па пяці стагоддзях японскай культуры. Праходзячы экспазіцыі, можна прасачыць, як злучаліся традыцыі і сучаснасць, як багатая культурная спадчына Японіі трансфармавалася ў феномен глабальнай поп-культуры.

У рамках фестывалю наведвальнікі праходзяць 13 залаў з інтэрактыўнымі інсталяцыямі. У залах прадстаўлены 300 экспанатаў з прыватных калекцый, сярод іх: арыгінальныя японскія гравюры XIX стагоддзя, святочныя традыцыйныя японскія лялькі 60-х гадоў XX стагоддзя і самы доўгі комікс-манга ў свеце, па версіі Гінеса. Усе выпускі коміксу «Ван-Піс» пад адной вокладкай — 21 540 старонак. Такіх кніг — у свеце ўсяго 50.

Праект фестывалю быў распрацаваны пры ўдзеле вядучых усходазнаўцаў Расіі, выкладчыкаў Вышэйшай школы эканомікі (г. Масква)

Ліннік Ксенія

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю