Top.Mail.Ru

У Мінску ў парку імя Чалюскінцаў адкрылі танцавальную пляцоўку

825
03.05.2025 | 13:06

Ва ўрачыстым адкрыцці танцавальнай пляцоўкі для пажылых грамадзян прыняў удзел намеснік старшыні Мінгарвыканкама

Андрэй Стрыгельскі. Па рашэнні ўладаў сталіцы бясплатныя танцавальныя вечары тут будуць праводзіцца па суботах ,але калі цікавасць да яе наведвання будзе высокім,танцпол будзе адкрыты двойчы на тыдзень.

Андрэй Стрыгельскі адзначыў:-сёлета, у сувязі з 80-годдзем Вялікай Перамогі, мы ўдзяляем асаблівую ўвагу падтрымцы людзей сталага ўзросту. Па іх запыце было вырашана пашырыць магчымасці для актыўнага вольнага часу, у тым ліку павялічыць колькасць месцаў для танцаў у Мінску. З 15 мая ў кожным раёне Мінска пачнуць працу танцавальныя пляцоўкі. Наведваць іх можна будзе абсалютна бясплатна ўсё лета і восень, без праверак дакументаў і абмежаванняў па ўзросце. Хоць музычны рэпертуар арыентаваны ў асноўным на старэйшае пакаленне, прыходзіць могуць усе жадаючыя.

Падзея прыцягнула шмат наведвальнікаў элегантнага ўзросту. Бо для чалавека ва ўзросце рух і фізічная актыўнасць, зносіны з аднагодкамі і вясёлы настрой з’яўляюцца найважнейшымі фактарамі падаўжэння і якасці жыцця.

Віктар ДРАЧОЎ
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю