У мінскім футбольным манежы гэтымі днямі праходзіць інтэрактыўна-прафілактычнае мерапрыемства «ЛЕТА-БУМ». Яно накіравана на фарміраванне ў дзяцей і падлеткаў устойлівых практычных навыкаў бяспечных паводзін у надзвычайных і патэнцыйна небяспечных сітуацыях.
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, АСВОДа, МНС і Чырвонага Крыжа арганізавалі навучальныя пляцоўкі, дзе школьнікаў вучаць бяспечным паводзінам на вадзе, у лесе і на дарозе.
Асаблівы акцэнт зроблены на правілах перасячэння праезнай часткі з улікам змяненняў, якія ўступілі ў сілу ў мінулым годзе для веласіпедыстаў і вадзіцеляў сродкаў персанальнай мабільнасці.
На лакацыі сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі ў школьнікаў ёсць магчымасць пазнаёміцца са спецсродкамі, якія выкарыстоўваюць супрацоўнікі ДАІ, а таксама са службовым транспартам.
А галоўнае тут — практыкум па ваджэнню СПМ, на якім інспектары навучаць хлопчыкаў і дзяўчынак правілам бяспекі пры выкарыстанні такіх сродкаў перамяшчэння і дапамогуць асвоіць навыкі кіравання імі.
Данііл ПЯТРОЎ