17 студзеня ва Універсітэце грамадзянскай абароны прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня ратавальніка, які адзначаецца ў краіне штогод 19 студзеня.
Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь генерал-маёр унутранай службы Вадзім Сіняўскі сустрэўся з членамі сем’яў работнікаў, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў, і ўручыў ім сертыфікаты на бытавую тэхніку.
У час правядзення ўрачыстага сходу перад прысутнымі выступілі і ўручылі ўзнагароды Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Вадзім Сіняўскі.
— Органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях неўзабаве адзначаць сваё прафесійнае свята — Дзень ратавальніка. У гэты асаблівы дзень мы ўшаноўваем тых, хто ставіць жыццё і бяспеку іншых вышэй уласных інтарэсаў. Мужнасць, смеласць, адвага і рашучасць нашых ратавальнікаў выклікаюць захапленне і глыбокую павагу. Менавіта вы прыходзіце на дапамогу нашым людзям, часта ў самых цяжкіх для іх жыццёвых абставінах, становячыся для многіх апошняй надзеяй, — адзначыў у сваім выступленні Аляксандр Вальфовіч.
Напрыканцы сходу адбыўся канцэрт, які не пакінуў нікога абыякавым.
Віктар Іванчыкаў
Фота: Віктар Іванчыкаў