16 сакавіка ў Заводскім раёне сталіцы прайшлі традыцыйныя адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па лыжных гонках «Чыжоўская лыжня», у якіх бяруць удзел каля тысячы спартсменаў з усёй Беларусі.
Для правядзення спаборніцтваў у парку імя 900-годдзя г. Мінска была падрыхтавана траса з дапамогай снегагенератараў.
У праграму спаборніцтваў увайшлі восем стартаў, па чатыры ў юнакоў і дзяўчат ва ўзроставых групах 2008-2009 г. н.; 2010-2011 г. н.; 2012-2013 г. н.; 2014-2015 г. н.
Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця мерапрыемства прынялі ўдзел міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчук, старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Арцём Цуран, намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэй Стрыгальскі, кіраўнік адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска Уладзімір Шыбека.
Кожны ўдзельнік турніру атрымае памятныя падарункі, пераможцы — будуць узнагароджаны медалямі і каштоўнымі падарункамі.
Арганізатарамі лыжных спаборніцтваў з’яўляюцца: грамадскае аб’яднанне «Беларуская федэрацыя лыжных гонак», галоўнае ўпраўленне спорту і турызму Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, адміністрацыя Заводскага раёна г. Мінска, установа «Мінскі гарадскі цэнтр алімпійскага рэзерву па лыжным спорце і лёгкай атлетыцы», дзяржаўная ўстанова «Цэнтр фізкультурна-аздараўленчай работы Заводскага раёна г. Мінска».
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара