Top.Mail.Ru

У Мінску прайшло свята дзяцінства

769
04.06.2025 | 08:37

У Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку адбылося мерапрыемства «Ахоўваючы дзяцінства: пляцоўка для супрацоўніцтва», прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей, арганізатарамі якога стаў Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

— Мы сабраліся з нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей, які ўсе разам адзначалі 1 чэрвеня. Гэты год для свята юбілейны, ён адзначаецца 75-ы раз і з’яўляецца адным са старэйшых міжнародных свят ААН, — адзначыў намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Сакрэта. — Тады, у 1950 годзе, дзяржавы — члены ААН, сярод якіх была і Беларусь, аб’явілі абарону правоў, жыцця і здароўя дзяцей адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці ААН, а ў календары ААН з’явіўся Міжнародны дзень абароны дзяцей.

Таксама з прывітальным словам да прысутных звярнуліся начальнік галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Віктар Доўнар, прадстаўнік ЮНІСЕФ у Беларусі Рустам Хайдараў, пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Расул Багіраў.

Госці з цікавасцю паўдзельнічалі ў віктарыне па веданні правоў дзяцей, рабоце ААН і ЮНІСЕФ, пераможцы віктарыны атрымалі падарункі ад арганізатараў сустрэчы.

Выступленне сямейнага інклюзіўнага тэатра «I» не пакінула нікога абыякавым.

У заключэнні свята быў урачыста вынесены торт і адбылося чаяванне.

Віктар Іванчыкаў

Фота: Віктар Іванчыкаў
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю