Top.Mail.Ru

У Мінску прайшоў рэгіянальны чэмпіянат па мастацкай гімнастыцы

1556
29.05.2026 | 18:52

Яшчэ нядаўна дынамаўскі рух адзначыў 102-ю гадавіну свайго нараджэння. І вось днямі як падарунак мінчанам пасля рамонту і рэканструкцыі на беразе Камсамольскага возера зноў расчыніў свае дзверы выдатны палац спорту. Тут стартаваў рэспубліканскі чэмпіянат па мастацкай гімнастыцы.

Дарэчы мастацкая гімнастыка — адзін з самых прыгожых і відовішчных відаў спорту! Падчас выступленняў гімнастак складана ўсачыць за ўсімі тонкасцямі. Але на дапамогу прыходзяць фатаграфіі, якія паспяваюць захаваць цікавыя моманты: арыгінальны пачатак, незвычайны палёт прадмета, цікавую яго лоўлю. У фотарэпартажы схоплены некаторыя моманты гэтага цудоўнага віду спорту, які аб’ядноўвае балет, акрабатыку і майстэрскае валоданне прадметамі (мяч, стужка, булавы, абруч, скакалка). Тут кожнак выступленне становіцца міні-спектаклем, дзе бездакорны кантроль над целам зліваецца з музычнасцю. 

Віктар Драчоў.
фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю