Спартыўны фестываль шматдзетных сем’яў «Мама, тата, я — спартыўная сям’я» ужо амаль 30 гадоў збірае аматараў спорту ў сяброўскім спаборніцтве напярэдадні Дня сям’і.
Чарговы турнір у лёгкаатлетычным манежы БДУФК правялі ГА «Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў» сумесна з Камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароны і ўпраўленне па спорце і турызму Мінгарвыканкама.У фестывалі прынялі ўдзел 18 каманд Мінска — па дзве сям’і ад кожнага раёна горада. У кожнай з іх тата і мама выхоўваюць траіх ці чацвярых дзяцей з 7 да 14 гадоў.У гэты раз для дзяцей і бацькоў падрыхтавалі пяць розных выпрабаванняў.
Кожная сям’я паказала свае спартыўныя навыкі ў эстафетных этапах:
бег з абручом, катанне футбольнага мяча з дапамогай гімнастычнай палкі, прабег з заціснутым мячом паміж ног, пасадка і збор бульбы і перацягванне канату.
Усе сем’і, якія ўдзельнічалі ў спаборніцтвах, атрымалі каштоўныя прызы і наборы прысмакаў. А самыя хуткія тры каманды з пяці і шасці чалавек — яшчэ і медалі пераможцаў з кубкамі. Сярод каманд з трыма дзецьмі самай хуткай аказаліся сям’я Барыса і Анастасіі Даўжэнкі,а з чатырма — Наталлі і Юрыя Шэўчык.
Віктар ДРАЧОЎФота аўтара