Top.Mail.Ru

У Мінску прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны старту інтэрнацыянальнага 60-га Зорнага паходу студэнтаў БДПУ

538
28.01.2025 | 16:49

У мерапрыемстве прынялі ўдзел міністр адукацыі Андрэй Іванец, рэктар БДПУ прафесар Аляксандр Жук, першы сакратар Цэнтральнага камітэта ГА БРСМ Аляксандр Лук’янаў, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама Мікалай Башко, начальнік Інстытута пагранічнай службы Беларусі генерал-маёр Сяргей Жылінскі, першы намеснік старшыні Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў Аляксандр Іванкоў, дыпламаты пасольстваў шэрагу замежных дзяржаў.

У перыяд зімовых канікулаў, з 29 па 31 студзеня 2025 года, у БДПУ пройдзе інтэрнацыянальны 60-ы Зорны паход па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа, прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі.

11 атрадаў (больш за 250 студэнтаў і выкладчыкаў) наведаюць Барысаўскі, Дзяржынскі, Капыльскі, Крупскі, Слуцкі, Стаўбцоўскі раёны і горад Жодзіна Мінскай вобласці, Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці, Ашмянскі і Ваўкавыскі раёны Гродзенскай, горад Бабруйск Магілёўскай вобласці.

Падчас паходу ўдзельнікі сустрэнуцца з ветэранамі вайны і працы, акажуць ім шэфскую дапамогу, правядуць мітынгі і ўскладуць кветкі да мемарыяльных комплексаў, брацкіх магіл воінаў і мірных жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, азнаёмяцца з гістарычнымі месцамі і вядучымі прадпрыемствамі раёнаў, выступяць з канцэртнымі праграмамі патрыятычнай накіраванасці для школьнікаў і жыхароў раёнаў.

Разам са студэнтамі БДПУ ў Зорным паходзе прымуць удзел студэнты Карагандзінскага ўніверсітэта імя акадэміка А. А. Букетава, Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л. М. Гумілёва (Казахстан), Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта, Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А. І. Герцэна (Расія), Ташкенцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Нізамі, Джызакскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. Кадыры (Узбекістан). Да ўдзельнікаў Зорнага паходу ўжо трэці раз далучацца курсанты Інстытута памежнай службы Рэспублікі Беларусь.

Віктар Іванчыкаў
Фота: Віктар Іванчыкаў

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю