Top.Mail.Ru

У Мінску прайшоў выпускны вечар для навучэнцаў каледжаў

849
29.06.2025 | 11:43

У суботу на пляцоўцы спартыўнага комплексу «Футбольны манеж» адбыўся выпускны вечар для навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінска. 

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Марына Ільіна зачытала ўдзельнікам мерапрыемства прывітальны адрас ад старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай.

Старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Арцём Цуран, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі ўручылі дыпломы з адзнакай лепшым навучэнцам каледжаў.

Выпускнікі сталі гледачамі і ўдзельнікамі канцэртнай праграмы, якую прапанавалі беларускія артысты. Завяршыўся вечар маладзёжнай дыскатэкай.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 5000 выпускнікоў.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю