Top.Mail.Ru

У Мінску стартаваў адкрыты чэмпіянат краіны па веласпорце на трэку

501
06.04.2025 | 10:21

На веладроме «Мінск-Арэны» адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця спаборніцтваў.

— Чакаем ад вас высокіх вынікаў, новых рэкордаў. Спадзяемся і верым, што сёння тут стаяць тыя, хто заўтра будуць праслаўляць нашу любімую радзіму, у гонар каго будзе падымацца наш сцяг і гучаць наш гімн, — адзначыў першы намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Дараховіч.

У першы дзень спаборніцтваў спартсмены разыгралі чатыры камплекты ўзнагарод. У гіце на 1000 м у дзяўчат перамогу атрымала Анастасія Кіпцікава, другое і трэцяе месца занялі Варвара Басякова і Таісія Насковіч адпаведна. У мужчын у гэтым жа відзе праграмы чэмпіёнам Беларусі стаў Арцём Зайцаў, серабро выйграў Аляксандр Глова, бронза — у Дзмітрыя Іванчанкі.

У жаночай індывідуальнай гонцы праследавання лепшы вынік паказала Паліна Конрад, таксама на п’едэстал падняліся Ксенія Шынкарэнка і Ірына Чуянкова. У аналагічнай дысцыпліне ў хлопцаў золата заваяваў двухразовы чэмпіён свету Яўген Каралёк.

У другі дзень турніру Яўген Каралёк таксама стаў найлепшым у скрэтчы на 10 км і гонцы з выбываннем. У жанчын у скрэтчы на 10 км і спрынце чэмпіёнкай краіны стала мінчанка Валерыя Сцепанец.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю