Top.Mail.Ru

У Мінску стартаваў другі этап Кубка ДРУЖБЫ-2026 сярод юніёраў

194
12.05.2026 | 16:17

12 мая ў Мінску стартаваў другі этап Кубка ДРУЖБЫ сезона 2026. Спаборніцтвы аб’ядналі наймацнейшых беларускіх і расійскіх пяціборцаў ва ўзроставых катэгорыях да 17 і да 19 гадоў.

Спаборніцтвы працягнуцца ў сталіцы да 14 мая. Удзельнікаў чакаюць класічныя дысцыпліны: фехтаванне, плаванне, пераадоленне перашкод і лазер-ран (бег са стральбой з лазернага пісталета) у фармаце фіналаў асабістага заліку ў дзяўчат і юнакоў, а таксама каманднага першынства ў дзвюх узроставых катэгорыях да 17 і да 19 гадоў. Усяго ў рамках этапа разыграюць 8 камплектаў узнагарод.

А якая атмасфера пануе на спаборніцтвах — глядзіце ў нашым фотарэпартажы.

Лізавета ГОЛАД
Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю