Top.Mail.Ru

У Мінску стартаваў міжнародны турнір па боксе

58
14.10.2026 | 11:50

13 кастрычніка на базе «Чыжоўка-Арэны» адбылося ўрачыстае адкрыццё XXIII Міжнароднага турніру па боксе памяці Героя Савецкага Саюза У. І. Лівенцава.

У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел намеснік міністра спорту Рэспублікі Беларусь Аляксандр Баравуля, старшыня грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя бокса» Аляксандр Батвіннік, дачка Віктара Лівенцава — Наталля і інш.

Заслужаны работнік фізічнай культуры Герой Савецкага Саюза Віктар Ільіч Лівенцаў быў старшынёй Камітэта па фізічнай культуры і спорце БССР з 1958 па 1978 гады. Пад яго кіраўніцтвам беларускія спартсмены ў складзе зборных каманд СССР неаднаразова падымаліся на вышэйшыя прыступкі п’едэсталаў. У гэтыя гады «запаліліся» такія яркія зоркі беларускага спорту, як алімпійскія чэмпіёны Аляксандр Мядзведзь, Рамуальд Клім, Сяргей Макаранка, Леанід Гейштар, Алег Караваеў, Алена Бялова, Віктар Сідзяк і Вольга Корбут. За гэтыя два дзесяцігоддзі ў краіне з’явіліся найбуйнейшыя спартыўныя збудаванні і комплексы — «Стайкі», «Раўбічы», САК «Алімпійскі», конна-спартыўная база ў Ратамцы.

За 9 мужчынскіх і 8 жаночых камплектаў узнагарод пазмагаюцца больш за 100 спартсменаў з 9 краін, уключаючы Беларусь, Грузію, Казахстан, Канаду, Кыргызстан, Марока, Расійскую Федэрацыю, Таджыкістан, Узбекістан.

Папярэднія баі пройдуць 13 і 14 кастрычніка, паўфіналы адбудуцца 15-га, а фінальныя паядынкі і ўрачыстая цырымонія закрыцця пройдуць 17 кастрычніка.

Віктар Іванчыкаў

Фота: Віктар Іванчыкаў

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю