130
10.05.2025 | 13:44
Ваенныя ліхалецці прыносілі цяжкія выпрабаванні жыхарам нашай краіныі. Смерці і разбурэнні прыходзілі раптоўна і назаўжды заставаліся ў памяці кожнага. Звыклае вясковае жыццё абрывалася. Зямля напаўнялася страхам і чужым болем, са ўсіх бакоў гучалі жалобныя рэкруцкія песні — жанчыны збіралі сваіх сыноў і мужоў у нябяспечны шлях.
9 мая ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту прайшло мерапрыемства ў памяць пра тых, хто напрацягу стагоддзяў мужна абараняў сваю зямлю. Таленавітыя і крэатыўныя супрацоўнікі музея: Яна Патапенка, Сяргей Ермаловіч, Паліна Чэпа, Марыя Савіцкая, Арцём Ермаловіч, Данііл Літвіненка падрыхтавалі цікавы сцэнарый: рэканструкцыя абраду «Правады ў войска»; рэкруцкія песні; распавед пра абракальныя традыцыі абароны вёскі; выстаўка «Музей на кадрах ваенных кінастужак»; кінаквіз; прагляд ваеннага фільма; караоке ваенных песень.
Сяргей Ермаловіч правеў сапраўдны кіно-лектарый— расказаў пра хаты і двары музея побыту, дзе здымалі фільмы пра вайну: «У чэрвені-41-га» (серыял з Сяргея Бязрукавым); «Паляванне на гаўляйтэра» (Анастасія Заваратнік (Алёна Мазанік), актрыса нават падарыла музею, так ёй усе спадабалася, прынтэр); «Пяць нявест»- здымаўся ўзорны акцерскі састаў- Данііл Казлоўскі, Ліза Баярская, Святлана Ходчынкава. Культавы фільм Міхаіла Пташука «У жніўні 44-га», «Franz+ Polina», «Поп», «На іншым беразе», «Вам-заданне». Некаторыя слухачы пасля кіна-асветы пабеглі здымаць хаты і падворкі, хаця нядаўна там былі, дзе здымаліся культавыя кінафільмы.
Хітом мерапрыемства з’явіліся караоке ваенных і песен мірных савецкіх часоў. Афіцыйны час правядзення памятнага свята скончыўся, а «Кацюшу», «Смуглянку» Пахмутаўскую «Надзею» спявалі ўсе- наладжвальнікі, гледачы, рамеснікі-гандляры і супрацоўнікі-вартаўнікі.
Аляксандр Грыгор’еў, фота аўтара

Вядучы навуковы супрацоўнік Сяргей Ермаловіч прыгатаваў наведвальнікам музея эксклюзіўную інфармацыю пра абрадавыя рушнікі. У час вайны збіраліся жанчыны і за суткі ткалі (спачатку пралі ніткі) шырокі і доўгі палатняны ручнік, і абносілі са спецыяльнымі малітвамі вакол вескі. Потым змяшчалі на драўляны крыж (якія рабілі спецыяльна, калі не было) на ўваходзе ў паселішча. І гэта, як кажуць, працавала- фашысты палілі суседнія вёскі, а абнесеныя магічным ручніком не чапалі. На піншчыне жанчыны сплялі доўгую, на 10 км вяроўку. Закальцавалі ёю сваё сяло, потым крыж абвілі— таксама выратаваліся.