680
19.11.2025 | 17:15
Акрамя сучасных упрыгажэнняў для навагодняй ёлкі, вырабленых у Беларусі і Расіі, тут экспануюцца ёлачныя цацкі з Афганістана і Новай Зеландыі, Амана і Індыі, Францыі і Германіі, іншых краін свету. Усе прадстаўленыя на выставе цацкі з калекцыі мінчаніна Андрэя Бягуна, які збірае іх з дзяцінства (Андрэй на фота нашага рэпартажу). Усяго ў калекцыі Андрэя больш за 3000 навагодніх упрыгажэнняў. Адначасова калекцыянер з’яўляецца і кіраўніком адзінага ў Рэспубліцы Беларусь прадпрыемства па выпуску шкляной ёлачнай цацкі «Грай». На некаторых здымках вы бачыце працэс іх вырабу.
Віктар Драчоў
Фота аўтара