Top.Mail.Ru

У Іўі адзначылі штогадовае свята ў гонар памідора

482
10.08.2025 | 12:30

За час свайго існавання, а свята праводзіцца з 2017 года, мерапрыемства абрасло добрымі традыцыямі. Стартавала свята з тэатралізаванага шэсця ў гонар сакавітага і смачнага галоўнага героя. Як звычайна, дзейства было маштабным і маляўнічым. Падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця ганаровымі гасцямі былі закатаны слоікі з памідорамі пад сімвалічнымі назвамі «Ураджай дружбы», «Ураджай міру і згоды», «Ураджай поспеху і працавітасці».

У праграме адбыўся конкурс найлепшы карнавальны касцюм «Чэры-2025». Выбралі па традыцыі і самы вялікі вырашчаны памідор. Сёлета сярод лідараў — тамат вагой у 1362 грама з участка Святланы Радкевіч. За гісторыю свята абсалютны рэкардсмен — памідор вагой 1810 грама, вырашчаны ў 2023-м. Прыгатавалі для гасцей і традыцыйную страву — вялікі памідорны бутэрброд, у гэтым годзе пабіты рэкорд леташняга свята — даўжыня бутэрброда склала 8 м 50 см.

Для ўдзельнікаў свята было мноства пляцовак, дзе кожны знайшоў забаву па душы. Месцам асаблівай увагі стаў памідорныя рынг «Іўе-дэ-таматэйра», дзе зладзілі сапраўдныя бітвы з кіданнем памідораў і стральбой фарбамі дарослыя і дзеці. На свяце можна было не толькі паласавацца таматамі, але і прыкупіць іх, каб прыгатаваць дома.

Яркія моманты свята глядзіце ў нашым фотарэпартажы.

Віктар ДРАЧОЎ,

Фота аўтара.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю