Начальнік ДВП МУС Алег Маткін павіншаваў выпускнікоў з паспяховым заканчэннем навучання ў спецыялізаваным ліцэі МУС, адзначыўшы што сёння адна з самых значных і важных падзей у жыцці — уручэнне атэстатаў. Гэты дзень сімвалізуе не толькі завяршэнне пэўнага этапу навучання, але і пачатак дарослага, поўнага магчымасцяў і выклікаў шляху. Вы зрабілі сур’ёзны крок да станаўлення сапраўднымі прафесіяналамі, афіцэрамі, гатовымі служыць грамадству, абараняць законнасць і правапарадак на тэрыторыі нашай дзяржавы.
Затым Алег Маткін уручыў залаты медаль, пахвальныя лісты, усім выпускнікам атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі. Канцэртная праграма прадоўжылася вальсам у выкананні выхаванак Дзіцячага палаца моладзі. Па традыцыі, удзельнікі мерапрыемства высадзілі дрэва на «Алеі выпускнікоў» і атрымалі благаславенне ад прадстаўніка праваслаўнай царквы. Выпускнікі развіталіся са сцягам ліцэя і прайшлі ўрачыстым маршам па пляцы, сімвалізуючы пачатак новага этапу ў іх жыцці. Гэты дзень запомніцца не толькі яркімі момантамі, але і цёплымі словамі падтрымкі ад настаўнікаў, бацькоў і сяброў.
Віктар ДРАЧОЎ
Фота аўтара