Top.Mail.Ru

У сталічным лошыцкім парку нясмела пасялілася вясна

124
31.03.2026 | 09:55

На лошыцкай сажалцы растаў лёд. На галінках вярбы зацвілі коцікі. Рыхтуюцца да лета пералётныя птушкі, ад’ядаючыся пасля далёкай дарогі. Жыхары навакольных раёнаў, стары і малы, гуляюць па дарожках парку і атрымліваюць асалоду ад вясновага вячэрняга сонца. Зусім хутка праб'ецца лісце, заквітнеюць бэз і чаромха, і вясна будзе ўжо паўнапраўнай гаспадыняй. Не лянуйцеся, схадзіце на прагулку пасля работы, на вуліцы хораша.

Фота Данілы РАМАНАВА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю