Top.Mail.Ru

У Мінску праходзіць арт-праект, прысвечаны аднаму з ключавых элементаў светабудовы — вадзе

785
24.07.2025 | 12:50

Мультымедыйны выставачны праект «FARBA Lab. 1 элемент. Вада» прайшу ў сталічным Палацы мастацтваў. Гэта першая выстава ў серыі, прысвечанай прыродным стыхіям. 

Галерэя FARBA ператварыла прастору Палаца мастацтва ў маштабную лабараторыю, дзе галоўным аб’ектам даследавання стала вада. Наведвальнікаў тут чакае імерсіўны фільм пра творчасць Івана Айвазоўскага, створаны з выкарыстаннем каля 200 алічбаваных работ мастака. Дзякуючы сучасным тэхналогіям гледачы змогуць літаральна апынуцца ўнутры карцін вялікага марыніста, адчуць моц марской стыхіі і стаць сведкамі легендарных марскіх баталій, убачыць галоўныя біяграфічныя старонкі жыцця вялікага мастака.

У экспазіцыі прадстаўлены аўтарскія інсталяцыі сучасных мастакоў, створаныя спецыяльна для праекта. Праз мастацтва раскрываюцца розныя грані вады — ад яе незвычайнай прыгажосці і лячэбных уласцівасцяў да экалагічных праблем і эвалюцыі марскіх насельнікаў.

Праект захоўвае фірмовы стыль FARBA — спалучэнне традыцыйнага мастацтва і сучасных тэхналогій з элементамі інтэрактыву і адукацыйнага кантэнту. Наведвальнікі змогуць прайсці тэматычны квэст, зрабіць запамінальныя здымкі ў спецыяльных фотазонах і па-новаму зірнуць на звыклую стыхію.

Віктар ДРАЧОЎ
Фота аўтара
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю